Еўрапейская народная партыя прыняла рэзалюцыю па Беларусі
На палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі, якая прайшла сёння, 5 верасня, была адзінагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі. Пра гэта паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які сярод іншых браў удзел у Асамблеі.
У дакуменце сярод іншага змяшчаюцца ў тым ліку патрабаванні вызвалення палітвязняў Міхаіла Жамчужнага, Змітра Паліенкі, Ігара Комліка. Адзначаецца сітуацыя ў галіне свабоды прэсы, адсутнасць прагрэсу рэгістрацыі Беларусь дэмакратычных арганізацый, у прыватнасці адмова ў рэгістрацыі Сацыяльна-хрысціянскага руху.
“Еўрапейская народная партыя падтрымлівае палітыку адкрытасці Еўрапейскага Саюза да Беларусі, але ў той жа час падкрэслівае неабходнасць захавання правоў чалавека ў нашай краіне. Лічу што прыняцце гэтай рэзалюцыі – важны крок для Беларусі, бо Еўрапейская народная партыя застаецца вядучай палітычнай сілай у Еўрапейскім Саюзе, і вельмі важна, каб сёння была не імітацыя дыялогу, не імітацыя рэформ, а іх рэальнае правядзенне. Без рэформаў у галіне правоў чалавека нейкія сістэмныя рэформы ў нашай краіне немагчымыя”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.
Поўны тэкст рэзалюцыі (пераклад будзе дададзены):
АБ СІТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ
пасля заканчэння сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, падаўленне грамадзянскай супольнасці аднавілася з новай сілай. У прыватнасці, палітычныя актывісты былі зноў аштрафаваныя і арыштаваныя:
– Незалежныя журналісты зноў былі затрыманыя і аштрафаваныя пры ажыццяўленні імі прафесійнай дзейнасці. (Санкцыі ў дачыненні да журналістаў у адпаведнасці з артыкулам 22.9 КаАП РФ «Незаконная вытворчасць і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»):
– у жніўні 2017 года грамадскаму аб’яднанню “Сацыяльна-хрысціянскі рух» было адмоўлена ў юрыдычнай рэгістрацыі ў другі раз.
Еўрапейская народная партыя:
1. асуджае масавыя арышты ў Беларусі і парушэнні правa на дэманстрацыі,
2. асуджае прыняцце шэрагу рэпрэсіўных законаў у Беларусі, абмежаванне асноўных правоў на свабоду сходаў, выказвання меркаванняў і асацыяцый, а таксама наданне дадатковых паўнамоцтваў і імунітэту ад судовага пераследу службовым асобам Камітэту дзяржаўнай бяспекі (КДБ),
3. заклікае ўрад Беларусі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку Дзмітрыя Паліенку, Міхаіла Жамчужнага, Аляксей Жалнова і Ігара Комліка, а таксама тых, каму былі прад’яленыя абвінавачванні і чыя свабода перамяшчэння была абмежаваная, неадкладна і безумоўна і гарантаваць поўнае аднаўленне іх грамадзянскіх і палітычных правоў,
4. зноў заклікае ўладу выканаць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненні да прафсаюзаў, а таксама спыніць рэпрэсіі і пераслед лідараў і актывістаў РЭП
5. заклікае ўлады Беларусі адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса,
Выказвае заклапочанасць у сувязі з выдачай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь палітычна матываваных папярэджанняў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду», Партыі БНФ. Таксама выказвае заклапочанасць у сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Сацыяльна-хрысціянскі рух» і іншых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.
6. настойліва заклікае ўрад Беларусі выконваць свае абавязацельствы перад АБСЕ адносна свабоды сходаў і свабоды выказвання меркаванняў, а таксама лібералізаваць заканадаўства і практыку, дазваляючы грамадзянам права на публічны пратэст як онлайн, так і афлайн.
8. настойліва заклікае ўрад Беларусі зрабіць неабходныя меры для таго, каб гарантаваць, што будучыя выбары будуць свабоднымі і справядлівымі, уключаючы час да, падчас і пасля выбараў,
9. ЕНП лічыць неабходным падтрымліваць дыялог – у рамках выразных указанняў – з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці для прасоўвання дэмакратычных рэформаў, у мэтах паляпшэння сітуацыі ў Беларусі. На аснове прынцыпу субсідыярнасці і правах кожнага грамадзяніна прымаць удзел у прыняцці рашэнняў, гэты дыялог павінен быць часткай круглага стала, пры актыўнай прысутнасці прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, каб ажыццявіць сваё натуральнае права рашэнне пра будучыню сваёй краіны,
10. ЕНП заклікае міжнародныя фінансавыя інстытуты, урады і бізнес прымаць пад увагу становішча гэтай Дэкларацыі пры ажыццяўленні супрацоўніцтва з уладамі Беларусі,
13. Палітычная Асамблея ЕНП таксама выказвае глыбокую заклапочанасць з нагоды ваенных вучэнняў «Захад-2017» Расійскай Федэрацыі і Беларусі, якія з’яўляюцца выклікам і пагрозай для бяспекі ў рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.