Да іх паехаў новы “кадр”… (Замалёўка з натуры)

27 лютага 2012 14:18  |  Блог Галіны Каржанеўскай

У 69-ым аўтобусе, у бок цэнтра, ехаў малады чалавек у поўным неадэкваце: ён то гучна размаўляў сам з сабой, то абкладваў мацюкамі старэйшую па ўзросце жанчыну, што яго суправаджала. Калі ў салоне яму зрабілі заўвагу і запатрабавалі прыстойна сябе паводзіць, малады чалавек параіў пасажырам “закрыць рот”, бо ён едзе ”ў мянтоўку ўстройвацца на работу”. Пенсіянерка запярэчыла: ”Туды такіх не бяруць”, на што ад маладзёна пачула катэгарычнае: “Там толькі такія і працуюць”.

 

Ля ГУМАа неадэкватны перасеў у “сотку”, і там чапіўся з размовамі да вайскоўца, хвалячыся, што ў яго ёсць накіраванне на працу “ў мянтоўку”. (Іншага слова для абазначэння ворганаў ён, мабыць не ведаў.) Для пераканаўчасці ён нават файлік з паперамі паказваў!

 

Не выключана, што малады чалавек не хлусіў і ў хуткім часе міліцэйскія шэрагі папоўніць яшчэ адзін “кадр”…

 

(Запісана ад нашай актывісткі 27 лютага )

Болей навін