Актывісты БХД збіралі подпісы мінчан супраць алкагалізацыі (фота)
Збор праходзіў у межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”. Прадстаўнікі БХД збіраюцца перадаць подпісы уладам горада.
Мэта кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” — прыняцце неадкладных захадаў па спыненні спайвання беларускага насельніцтва. У яе рамках распрацаваны заканадаўчыя прапановы да дзяржаўных уладаў, якія улічваюць досвед заходніх краін.