Ключавыя ідэі хрысціянскай дэмакратыі (працяг)

31 студзеня 2017 09:56  |  Галоўныя навіны

Ключавыя ідэі хрысціянскай дэмакратыі (працяг)

#100гадоўБХД

4. Субсідыярнасць. Рашэнні мусяць прымацца на тым узроўні, на якім існуе праблема. Улада мае быць як мага бліжэйшай да грамадзянаў. Структуры вышэйшага ўзроўню павінныя браць на сябе вырашэнне толькі тых задачаў, якія асобны чалавек альбо мясцовая супольнасць не адужае. Моцнае мясцовае самакіраванне, забяспечанае адпаведным бюджэтам – грунт для магутнасці ўсёй дзяржавы.

5. Папулярызм (народнасць). Для таго, каб улічыць інтарэсы ўсіх сегментаў і асобных людзей, патрэбны цэласны погляд на грамадства. Хрысціянска-дэмакратычная палітыка мае ахопліваць інтарэсы як мага больш шырокіх колаў людзей.

6. Інтэгральны гуманізм. Уся гісторыя чалавецтва сведчыць пра свядомае ці несвядомае імкненне да Боскага ідэалу – і задача хрысціянскага дэмакрата заключаецца ў яднанні гэтага чалавечага памкнення з адкрыццём, увасобленым у Хрысце, тут і цяпер, у рэальнай гісторыі.

7. Агульнае дабро. Агульнае дабро ёсць мэтай дзяржаўнай улады – і ўяўляе сабой справядлівае пераразмеркаванне дабротаў дзеля агульнага развіцця. Кожны чалавек адказны перад грамадствам у тым, як ён рэалізоўвае права быць творцам уласнага лёсу.

8. Салідарызм. Для зладжанага ўзаемадзеяння і каардынацыі розныя пласты грамадства мусяць быць гатовыя саступаць адно аднаму: гэта вынікае з іхняй узаемазалежнасці і узаемапавагі. Салідарнасць урэшце рэшт працуе на агульнае дабро. На міждзяржаўным узроўні салідарызм азначае, што багатыя краіны мусяць дапамагаць бедным.

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

Працяг будзе

Болей навін