Актывісты БХД перадалі віцебскім уладам подпісы за паляпшэнне руху транспарту

22 кастрычніка 2012 13:45  |  Рада Народных Дэпутатаў

Віцебская абласная каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец 22 кастрычніка накіравала гарадскім уладам 52 подпісы жыхароў Віцебска за паляпшэнне руху грамадскага тпранспарту ў мікрараёнах Білева-1 і Білева-2.

 

Подпіы накіраваныя ў віцебскі гарвыканкам, віцебскі гарадскі савет дэпутатаў, а таксама для кантролю ў віцебскія газеты “Віцьбічы” і “Віцебскі рабочы”. Апроч таго, Таццяна Севярынец збіраецца перадаць подпісы дэпутату Нацыянальнага сходу ад выбарчай акругі, куды ўваходзяць гэтыя мікрараёны.

 

Нагадаем, што Таццяна Севярынец і Алена Шабуня 19 кастрычніка ў межах кампаніі БХД “Рада народных дэпутатаў” сабралі 52 подпісы за паляпшэннне руху грамадскага транспарту ў мікрараёнах Білева-1 і Білева-2.

Болей навін