1000 гадоў беларускай гісторыі: хрысціянства і дэмакратыя
Гісторыя Беларусі пераканаўча даводзіць: за тысячагоддзе існавання беларускай дзяржаўнасці менавіта сплаў хрысціянства і дэмакратыі быў галоўнай платформай для заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў у пару іх росквіту. Такім чынам, ідэя хрысціянскай дэмакратыі для Беларусі не ёсць чымсьці новым альбо пазычаным – гэта наша глыбокая, спадчынная традыцыя.
Дастаткова працытаваць лідараў беларускай гісторыі, каб убачыць, наколькі па-хрысціянску разумелі яны ўладу народу:
“У Бібліі ўсе законы і правы, якімі людзі на зямлі кіравацца маюць, напісаныя… Тут справа ўсякага збору людскога і ўсялякага гораду выкладаецца, каб вераю, яднаннем ласкі й згоды паспалітае памножана была” (Францішак Скарына).
“А калі ёсць рознасць немалая ў веры хрысціянскай, абяцаем сабе за нас, за нашчадкаў нашых, на вечныя часы, пад абавязкам прысягі, пад вераю, годнасцю і сумленнем нашым, каб тыя, хто розныя ў веры, спакой між сабой захавалі” (Са Статуту ВКЛ 1588 г., рэдагаванага Львом Сапегам).
“Бог стварыў чалавека, каб ён карыстаў з вольнасці справядлівай” (Кастусь Каліноўскі).
“Беларусь павінна вярнуцца да Хрысціянства. Беларусь у XXІ стагоддзі мусіць адрадзіцца як Хрысціянская краіна. Беларуская ідэя, абапертая на традыцыі беларускага Хрысціянства, – гэта шлях для нас найбольш універсальны і правільны” (Зянон Пазьняк).
З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Працяг будзе