Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні: размова пра адказнасць і «ключ да Беларусі»

26 студзеня 2026 18:32  |  БХД Галоўныя навіны Навіны

22 студзеня ў Вільні адбылася сустрэча беларусаў, якія пражываюць у Літве, з Паўлам Севярынцам — адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Падчас мерапрыемства ён падзяліўся сваімі развагамі пра грамадскую абыякавасць і падкрэсліў, што здольнасць да зменаў у Беларусі пачынаецца з унутранай адказнасці і салідарнасці саміх беларусаў.

У фармаце адкрытай дыскусіі Павел Севярынец адказаў на пытанні ўдзельнікаў. У цэнтры размовы былі тэмы беларускае мовы і культуры, супольнай падтрымкі, грамадзянскай сталасці і падрыхтаванасці да будучых пераменаў.

Ключавы пасыл сустрэчы: «Ключ да Беларусі — у нас саміх». Удзельнікі адзначылі важнасць такіх сустрэч для ўмацавання супольнасці і захавання сувязі з Беларуссю.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя дзякуе ўсім, хто далучыўся да сустрэчы.

Болей навін