Затрыманы сябра БХД Алесь Масюк
Напрыканцы красавіка 2026 года ў Слоніме быў затрыманы сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алесь Масюк.
Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна», на дадзены момант няма дакладнай інфармацыі пра яго месцазнаходжанне і працэсуальны статус.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя сочыць за развіццём сітуацыі і спадзяецца на хуткае з’яўленне інфармацыі пра лёс Алеся Масюка.
Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»




