Праграма БХД. У сферы гаспадаркі БХД выступае за:

17 кастрычніка 2017 13:02  |  Эканоміка

Праграма БХД. У сферы гаспадаркі БХД выступае за:

 

9.11.1. – сацыяльна арыентаваную рынкавую эканоміку, якая дае магчымасць самому клапаціцца пра сябе і пра сваіх блізкіх, робіць эканамічна магчымай салідарнасць, дабрабыт і бяспеку для ўсіх, саўдзел для тых, хто не можа ўласнымі сіламі дасягнуць прымальнага жыццёвага ўзроўню;

9.11.2. – канкурэнтны эканамічны парадак закліканы забяспечыць канкурэнцыю ўсюды, дзе яна магчыма, ажыццяўляючы рэгуляванне там, дзе гэта неабходна;

9.11.3. – кантроль за дзейнасцю натуральных манаполіяў і антыманапольную палітыку ў іншых галінах;

9.11.4. – абарону правоў спажыўца і прадастаўленне надзейнай праўдзівай інфармацыі пра прадукцыю;

9.11.5. – уведзенне новай нацыянальнай валюты – талера, які ў поўнай меры будзе выконваць функцыі меры кошту, сродка звароту і сродка назапашвання;

9.11.6. – утрыманне тэмпа інфляцыі ў межах 3% у год;

9.11.7. – дасягненне дадатнага сальда гандлёвага баланса ў памеры 1-2%;

9.11.8. – свабоднае развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі;

9.11.9. – дамінаванне прыватнай ўласнасці ў эканоміцы;

9.11.10. – транспарэнтную і справядлівую прыватызацыю часткі дзяржаўных прадпрыемстваў (за выключэннем прадпрыемстваў абароннага комплекса, чыгуначнага транспарта, трубаправодаў, газасховішчаў, алкагольнай і тытунёвай прадукцыі, “Беларуськалія”);

9.11.11. – прывілеяваны ўдзел ў прыватызацыі грамадзян Беларусі;

9.11.12. – перадачу ва ўласнасць зямельных надзелаў для ўсіх грамадзян Беларусі;

9.11.13. – права прыватнай ўласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі;

9.11.14. – простыя, празрыстыя і зразумелыя формы выплат падаткаў і збораў, колькасць якіх павінна быць зведзена да мінімуму пры максімальнай прастаце і празрыстасці;

9.11.15. –стабільнасць падаткавага заканаўства: істотныя змены павінны ўступаць у сілу не раней чым праз каляндарны год пасля іх заканадаўчага прыняцця;

9.11.16. – інфармаванасць народа пра мэты эканамічнай палітыкі для дасягнення разумення ў працэсе ажыццяўлення рынкавых рэформ, якія абавязкова мусяць быць абмежаваныя разумнымі тэрмінамі;

 

9.11.17. – уступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін