Аляксандр Паршанкоў на Еўрарадыё — пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную спадчыну
Гісторык, скарыназнаўца, дактарант Карлавага ўніверсітэта, былы сустаршыня «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» (МХД), а цяпер сябра Рады МХД і Рады «Беларускай Салідарнасці/Хрысціянскія Дэмакраты» Аляксандр Паршанкоў стаў госцем Еўрарадыё.
Падчас размовы ён распавёў пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, еўрапейскую культурную спадчыну Беларусі, наступствы савецкай палітыкі і сучасныя выклікі, якія стаяць перад беларускай нацыяй.
Аляксандр Паршанкоў звярнуў увагу на неабходнасць захавання гістарычнай памяці і пераасэнсавання наступстваў савецкага перыяду, падчас якога значная частка беларускай культурнай і архітэктурнай спадчыны была страчаная.
Асобную ўвагу гісторык надаў досведу Літвы ў падтрымцы нацыянальнай культуры і ролі дзяржаўных інстытуцый у захаванні гістарычнай памяці.
На думку Аляксандра Паршанкова, сённяшнія праблемы развіцця беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў значнай ступені абумоўленыя палітычнымі перашкодамі, савецкай спадчынай і расійскім уплывам.
«Таму ў нас з нацыяй усё добра. Нам проста замінаюць некаторыя рэчы і абставіны», — адзначыў гісторык.
Захаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, развіццё беларускай культуры і вяртанне да еўрапейскай гістарычнай спадчыны з’яўляюцца важнымі складнікамі дзейнасці беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху.
Прапануем вашай увазе поўную размову з Аляксандрам Паршанковым на Еўрарадыё.




