Устаноўчыя сходы БХД у Менскай вобласці. Далучайцеся! (Расклад)

29 лістапада 2011 10:05  |  БХД

У Менскай вобласці адбываюцца ўстаноўчыя сходы заснавальнікаў БХД з удзелам кіраўніцтва і мясцовых сябраў аргкамітэту. Такія сустрэчы ўжо прайшлі ў Слуцку, Салігорску, Мядзелі і Івянцы. Сёння адбудзецца устаноўчы сход БХД у Вілейцы, а цягам бліжэшага часу такія сходы пройдуць у Барысаве, Жодзіна і Маладэчне.

 

Сходы праходзяць у межах падрыхтоўцы да 4-га ўстаноўчага з’езду БХД, які мусіць адбыцца ў Менску 17 снежня. Падаем расклад бліжэйшых устаноўчых сходаў па Менскай вобласці:

29 лістапада, аўторак – Вілейка
1 снежня, чацвер – Барысаў
6 снежня, аўторак – Жодзіна
7 снежня, серада – Маладэчна.

Усе сустрэчы па буднях распачынаюцца ўвечары ў 19-00.

 

Жадаючыя ўдзельнічаць у сходах альбо правесьці такі сход у сваім мястэчку, могуць звярнуцца да Дзяніса Садоўскага па тэл. 8-029-7534337 (МТС).

Болей навін