У Наваполацку за расцяжку “Свабоду палітвязням!” затрымалі сябраў БХД

08 кастрычніка 2012 09:30  |  Галоўныя навіны

У Наваполацку раніцай 8 кастрычніка затрыманыя актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргей Малашэнак і яго сябар.

 

Хлопцаў затрымалі, калі яны збіраліся павесціь расцяжку “Свабоду палітвязням!”, паведаміла віцебскай абласной каардынатрцы БХД Таццяне Севярынец жонка Сяргея Алена.

 

Па непацверджаных дадзеных, хлопцаў зараз вязуць у РАУС.

Болей навін