Шчырыя спачуванні Святлане Радкевіч-Манько!

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць шчырыя спачуванні каардынатарцы аргкамітэту БХД у Заслаўі Святлане Радкевіч-Манько ў сувязі са смерцю бацькоў.
Спачатку не стала вязніцы фашысцкага канцлагеру “Шталаг 337”, маці-гераіні Ганны Міхайлаўны Радкевіч, а праз некалькі дзён адышоў у вечнасць і яе муж, ветэран Казімір Станіслававіч.
Спачуваем Вашаму гору і молімся за памерлых!