Павел Севярынец: патрэбная салідарнасць (відэа)
Сустаршыня БХД Павел Севярынец узяў удзел у мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка на прыступках Міністэрства па падатках і зборах.
Выступаючы перад людзьмі, Павел Севярынец падзякаваў прадпрымальнікам за тое, што яны сабраліся ля МПЗ, перабораў свой страх. «Часта даводзіцца чуць, што вось вы, беларусы, не выходзьце на акцыі, не змагаецеся за свае правы. Сёння нам за беларусаў не сорамна», – сказаў Севярынец.
Нагадаем, на ініцыятыву БХД быў створаны Камітэт выратавання прадпрымальніцтва. Наступнае паседжанне Камітэту адбудзецца 21 сакавіка а 14.00 у Менску ( Чарнышэўскага, 3а).