На месцы незаконнай будоўлі будуць расці дрэвы (фота)
Сезонная пасадка дрэў стала добрай традыцыяй мінскай гарадской арганізацыі БХД. Вось і зараз сябры хрысціянскай дэмакратыі арганізавалі азеляненне двара дома №7 па вуліцы Міхася Лынькова.
Нагадваем, што жыхары нядаўна адбіліся ад будаўніцтва каля іх дома крамы “Міла”. Дрэўцы пасаджаны там, дзе “Парфюм Трэйд” незаконна выгарадзіў тэрыторыю і паспеў прывезці будматэрыялы і бытоўкі.
Людзі дружна выйшлі на грамадскую працу. Адна жанчына скардзілася, што ЖЭСы цяпер больш займаюцца абрэзкай і што хутка “дзяцей будуць вадзіць у музей, каб паказаць жывое дрэва”.
Фрунзенскі “Зеленбуд” праявіў клопат і прыслаў майстра для кантролю за працэсам.