Подпісы супраць прымусовых банкаўсіх тэрміналаў для ІП накіравалі ў Саўмін і Нацбанк
У Гародні 25 лістапада Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты правялі круглы стол, на якім абмяркоўвалася пытанне адносна стану дарог у горадзе і раёне.
Асаблівая ўвага была звернутая на прыватны сектар каля мікрараёну Фолюш, дзе заасфальтаваныя толькі часткі дарог ля галоўных магістраляў і дзе зараз ідзе збор подпісаў за паляпшэнне сітуацыі.
Таксама было адзначана, што ў былой вёсцы Салы, якая з нядаўняга часу з’яўляецца гарадзенскай вуліцай, актывісты БХД разам з мясцовымі жыхарамi дамагліся правядзення вадаправоду.
Апроч таго, было адзначана, што напярэдадні сустрэчы копіі сабраных подпiсаў ІП супраць прымусовай усталёўкі банкаўскiх тэрмiналаў былі адпраўлены ў Савет міністраў, Нацыянальны Банк, адміністрацыю кіраўніка дзяржавы. 26 лістапада Сягрей Верамеенка падасць іх арыгіналы ў аблвыканкам.
Падчас сустрэчы 5 новых чалавек вырашылi падпiсацца заснавальнiкамi Партыі БХД.