Віталь Рымашэўскі: суд за кнігі з фотаздымкамі – вось сапраўдны экстрэмізм
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў узбуджэнне ўладамі адміністратыўнай справы ў дачыненні да сакратара КХП-БНФ Алеся Чахольскага за захоўванне і распаўсюд кніг Зянона Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія», якія прызнаныя экстрэмісцкімі.
На яго думку, гэта яшчэ адна праява “лібералізацыі па-беларуску”.
“Сапраўдны экстрэмізм – гэта судзіць чалавека за кнігі з аўтарскімі фотаздымкамі”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.