У Віцебску сабралі 1000 подпісаў за якасную медыцыну
У Віцебску ініцыятыўная група “З якасную медыцыну” сабрала 1000 подпісаў пад калектыўным зваротам да віцебскіх уладаў па праблемах якасці медыцынскага абслугоўвання ў абласным цэнтры, а таксама з прапановамі рэфармавання беларускай медыцыны.
Да ініцыятывы далучыліся створаныя групы актывістаў з Наваполацку, Лепеля, Шаркаўшчыны.
Мяркуецца пашырэнне кампаніі ў Гарадку, Езярышчы, Паставах, Глыбокім. Адмысловая кампанія праходзіць і ў Оршы, адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.