Актывісты МХД Магілёва падвялі вынікі дзейнасці за месяц
Актывісты Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў у Магілёве падвялі вынікі сваёй дзейнасці за мінулы месяц.
Так, МХД правялі апытанне грамадзян і збор подпісаў у межах кампаніі за якасную медыцыну. За прапанаваныя паляпшэнні падпісаліся каля 200 грамадзян.
“Нам удалося прыцягнуць увагу людзей да праблем у сферы аховы здароўя. Людзі змаглі не толькі выказацца пра набалелае, але і паспрабаваць вырашыць некаторыя пытанні, далучыўшыся да кампаніі”, – адзначыў намеснік каардынатара аргкамітэта МХД па Магілёўскай вобласці Андрэй Бодзілеў.
Не маглі не знайсці водгуку і падзеі ў свеце. МХД правялі акцыю няма вайне, гвалту і тэрарызму. “Страшна кода людзі забіваюць адно аднаго, а яшчэ больш страшна, калі гінуць дзеці. Трэба не забываць пра гэта”, – падкрэсліў Андрэй Бодзілеў.
Таксама ў выніку правядзення мерапрыемстваў да МХД выказалі жаданне далучыцца ў якасці валанцёраў больш за 10 чалавек.