Беларускія палітыкі ў Еўрапарламенце далучыліся да перформансу Free Savchenko (фота)
«22 гады Надзеі Саўчанцы… Пуцінскі рэжым не праіснуе і палову гэтага тэрміну!» – так пракаментаваў вынясенне расейскімі ўладамі прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які зараз знаходзіцца ў Бруселі ў складзе беларускай дэлегацыі.
Прадстаўнікі Беларусі таксама далучыліся да перформансу ў Еўрапарламенце, падчас якога на знак салідарнасці з Надзеяй дэлегаты парламенцкай Асамблеі Eўранесту апранулі падчас паседжання цішоткі з партрэтам зняволенай.
Падрыхтаваная таксама рэзалюцыя з заклікам неадкладнага яе вызвалення.