Літаратары хрысціянскай дэмакратыі правялі імпрэзу

28 сакавіка 2016 09:48  |  Культура

Літаратары хрысціянскай дэмакратыі правялі імпрэзу

Як цяжка ўсходзіш ты, насенне
Маёй душы!
Калі ты ўпала на каменне –
Яго скрышы.
Калі патрапіла у хвалі –
Не патанай.
Калі снягі цябе схавалі –
Вясну чакай…

З гэтых прачулых радкоў пачалася паэтычная вечарына, арганізаваная сябрамі БХД. Яна прымеркавана да сусветнага Дня паэзіі і сабрала шматлікія літарацкія сілы нашай арганізацыі.

Свае творы прачыталі Наталля Бордак (Нясвіж) і Алесь Спіцын. Зміцер Захарэвіч упершыню не спяваў, а чытаў свае тэксты. З маладых мела слова Ніна Лістота, а з гасцей – вядомы паэт Сяржук Сыс.

Вядучая, Галіна Каржанеўская, згадала імёны Марыі Баравік (Глыбокае) і Маргарыты Тарайкевіч і адзначыла, што эсэістыка Паўла Севярынца па стылю і духу вельмі падобна на паэзію.

У выкананні старшыні Мінскай абласной суполкі Паўла Пракаповіча і актывісткі Іна Лойка прагучалі вершы Ніла Гілевіча і Уладзіміра Някляева, а таксама нашых сяброў: Мікалая Шаравара (Салігорск), Мікалая Куксо (Івянец) і Святланы Софінай.

Прысутныя мелі магчымасць унесці сродкі на помнік змагара за Украіну, берасцейца Алеся Чаркашына. Закончылася імпрэза песнямі і развагамі знакамітага барда Андрэя Мельнікава.

Літаратары хрысціянскай дэмакратыі правялі імпрэзу
Літаратары хрысціянскай дэмакратыі правялі імпрэзу
Літаратары хрысціянскай дэмакратыі правялі імпрэзу

Болей навін