У Вільні адноўлена дзейнасць віленскай суполкі БХД
28 лютага ў Беларускім доме ў Вільні адбылася сустрэча прыхільнікаў Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая засведчыла аднаўленне дзейнасці віленскай суполкі партыі.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел адзін з лідараў БХД Павел Севярынец, святар Георгій Рой, прафесар Павел Церашковіч, прадстаўнік “Асацыяцыі беларускіх бацькоў Літвы” Уладзімір Заранкін, каардынатар БХД у Польшчы Анатоль Міхнавец, а таксама сакратарка віленскай суполкі Валерыя Чарнаморцава.
Сустрэча сабрала каля сарака ўдзельнікаў.
Аднаўленне віленскай суполкі БХД стала важным крокам у кансалідацыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у замежжы. Аргкамітэт Партыі працягне працу дзеля ўмацавання беларускай супольнасці, абароны правоў чалавека і падрыхтоўкі да дэмакратычных пераменаў у Беларусі.




