Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні: размова пра Беларусь, надзею і перамогу
13 лютага ў Вільні ў памяшканні віленскага «Замка» (Naujoji Riovonių 10) адбылася сустрэча з адным з лідэраў Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, выклікі жыцця ў выгнанні, лёс палітвязняў, а таксама перспектывы пераменаў. Размова атрымалася шчырай і глыбокай — прагучалі дзясяткі пытанняў пра будучыню краіны, шлях да перамогі і ролю хрысціянскіх каштоўнасцяў у аднаўленні справядлівасці.
Павел Севярынец падзякаваў арганізатарам — у прыватнасці Наталлі Калегавай і камандзе віленскага «Замка» — за цёплую атмасферу і магчымасць адкрытага дыялогу. Паводле ўдзельнікаў, сустрэча стала прасторай падтрымкі, салідарнасці і ўзаемнага ўмацавання.
«Мы — разам. І Беларусь жыве — нягледзячы ні на што!» — гэты настрой аб’яднаў усіх прысутных.




