Жыхары Віцебску пра дэпутатаў: там столькі сядзіць – іх бы сюды, каб папрацавалі (відэа)
У Віцебску будучыя прамоўцы БХД падчас парламенцкай кампаніі правялі на вуліцах гораду невялікую апытанку мінакоў.
«Першае пытанне, ці ведаеце вы свайго дэпутата, выклікала моўны ступар. Не ведаюць! Дэпутаты, гэта адзнака вашае працы з людзьмі!” – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
Другое ж пытанне адносна таго, якія праблемы існуюць, адчыніла цэлы кош праблемаў жыхароў Віцебску. Гэта і высокія кошты, і малыя заробкі, і якасць медыцынскага абслугоўвання, і ўвогуле зашмат чыноўнікаў, якія не ўмеюць працаваць і не адпавядаюць сваім пасадам.
“На пытанне, якія праблемы вы хацелі б вырашыць самі, мінакі падцвердзілі звычайную абыякавасць і надзею, што ўсе вырашыцца неяк само сабой, але пераменаў чакаюць”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.
Падрабязнасці апытання на відэа: