Суд па нерэгістрацыі БХД адбудзецца 15 красавіка
12 красавіка ў Вярхоўным судзе адбылося папярэдняе слуханне па скарзе Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыі на адмову яе рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі. БХД на слуханнях прадстаўляў адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
На слуханнях было прынятае рашэнне правесці судовае пасяджэнне ў пятніцу 15 красавіка. Пачатак а 10:30.
14 снежня 2015 года адбыўся ўстаноўчы з’езд Партыі БХД, 24 снежня дакументы былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі партыі. 3 сакавіка 2016 года стала вядома, што Мінюст у шосты раз адмовіў у рэгістрацыі ПБХД.