Круглы стол у справе «Джона Сільвэра”
Вось ужо некалькі месяцаў у расейскім палоне знаходзіцца стваральнік сайту 1863х.com, які выступаў пад псэўданімам Jhon Silver. Сёньня стала вядома ягонае сапраўднае прозьвішча – гэта 25-гадовы грамадзянін Беларусі Эдуард Пальчыс.
Беларуская грамадзкасьць мусіць зрабіць усё магчымае для ягонага вызваленьня.
20 красавіка а 12.00 у Менску на Чарнышэўскага 3а пачнецца круглы стол “Справа Эдуарда Пальчыса”. Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.