Актывістаў БХД аштрафавалі за акцыю супраць агрэсіўнай палітыкі Крамля
Суд Цэнтральнага раёна Мінску асудзіў актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за ўдзел 2 красавіка ў акцыі супраць агрэсіўнай знешняй палітыкі Расіі.
Так, каардынатар аргкамітэту БХД па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч быў аштрафаваны паводле ч.1. арт.23.34 КаАП на 15 базавых велічынь, каардынатар БХД у Нясвіжы Наталля Бордак – на 20.
“Мы выступаем за добрыя стасункі з усімі краінамі-суседзямі Беларусі. Але мы асуджаем імперскую і захопніцкую палітыку Крамля на постсавецкай прасторы, якая нясе пагрозу і незалежнасці Беларусі”, – адзначыў Павел Пракаповіч.