4 траўня – выпускны Дыджэяў Адраджэння
У сераду 4 траўня ў Менску а 18.00 па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудзецца выпускны Дыджэяў Адраджэння-2016.
Курсы «Дыджэяў Адраджэньня» – трохмесяцовая лідарская адукацыйная праграма, падчас якой удзельнікі рыхтуюцца да масавай культурніцкай і грамадскай працы ў Беларусі, праходзяць выпрабаванні, тэсты і арганізоўваюць акцыі. Дванаццаць найлепшых паводле рэйтынгу навучэнцаў робяцца Дыджэямі.
Дагэтуль невядома, хто пераможа і атрымае званне Магістра ордэну Дыджэяў. Удзельнікі – джэдаі розных гадоў))
Вечарына, віншаванні і канцэрт цудоўнага гурта “Ляўданс”!
Уваход вольны. Запрашаем!