Абарона жыцця: беларусы за або супраць? (відэа)
У Беларусі намаганнямі хрысціянскіх супольнасцяў актывізуецца кампанія супраць абортаў.
Яе каардынатарка Вольга Кавалькова перакананая, што жыццё павінна абараняцца з моманту развіцця будучага чалавека ва ўлонні маці.
«Вось і ў Грамадзянскім кодэксе сказана, што, калі памірае чалавек, то спадчыннікам можа быць народжанае ці зачатае ім пры жыцці дзіця. На практыцы ж жанчына мае права выбіраць – нараджаць або не. Але ў дзіцяці жанчына не можа запытацца, ці хоча яно нараджацца», – разважае яна.
Падрабязней пра гэтае дыскусійнае пытанне – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.