Сябры БХД і валанцёры прыбралі закінутыя могілкі ахвяраў фашызму на Лагойшчыне (фота)
Другі год Беларускія хрысціянскія дэмакраты разам з валанцёрамі прыбіраюць закінутыя магілкі мірных жыхароў Лагойшчыны, якія загінулі пры дзвюх фашысцкіх блакадах – 1943 і 1944 гадоў. Сярод пахаванняў шмат сямейных, без прозвішчаў, асабліва са спаленых цалкам Малых Янушкавічаў.
Летась на магілы бурай паваліла сосны. Жыхары сельсавета сабралі грошы, дрэвы парэзалі, а каб звезці калоды, рэсурсаў не хапіла.
“Але што перашкодзіла мясцоваму сельскаму савету прыбраць шматгадовую звалку смецця ў цэнтры і з розумам размясціць кантэйнеры? Ні Дзень перамогі, ні Радаўніца – не ўказ для “слуг народа” з раёнаў…” – адзначае Галіна Каржанеўская.