Севярынец перамог Гайдукевіча ў “Дуэлі” на TUT.by: 67,7% супраць 32,3%
Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў пераважную большасць галасоў у чытацкім галасаванні на партале TUT.by у праграме “Дуэль”, дзе абмяркоўвалася пытанне – “Ці трэба караць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне”.
Пазіцыя Паўла была такой: тых, хто ваюе на баку законных украінскіх уладаў, “за нашу і вашу свабоду”, супраць расейскай акупацыі – трэба ўзнагароджваць. Караць трэба тых грамадзянаў Беларусі, якія ваююць супраць Украіны.
Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Ліберальна-Дэмакратычнай партыі, былы кіраўнік Фрунзенскага райаддзелу міліцыі Мінска, падтрымліваў дзеянні рэжыму, які ўзаконіў пераслед любых дабраахвотнікаў, але ў рэальнасці пераследуе толькі тых, хто за Украіну.
Тэму праглядзела больш як 5500 чалавек, у галасаванні узялі ўдзел больш 1500 чалавек. На раніцу 11 траўня перавага сустаршыні БХД была ўжо відавочная: 67,7% супраць 32,3%.