У Бабруйску актывісты БХД правялі акцыю да Дня абароны дзяцей (фота)
У Бабруйску 1 чэрвеня бабруйскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” правялі акцыю, прымеркаваную да Дня абарону дзяцей.
Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла каардынатар па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Сябры БХД віншавалі дзяцей і дарылі ім паветраныя шары, а іх бацькам раздавалi друкаваныя матэрыялы кампаній “За сямейныя каштоўнасці” і “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.