Да прамоўцаў БХД на пікетах выстройваюцца чэргі (фота)
На пікетах да прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выстройваюцца чэргі з жадаючых паставіць подпіс у іх падтрымку. Усе пікеты праходзяць пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
“Вельмі добра людзі рэагуюць. У Менску людзі, калі бачаць бел-чырвона-белы сцяг, самі падыходзяць і ставяць подпісы. Некаторыя нават далучаюцца да назірання. Спадзяюся, што далучацца і да каманды”, – адзначыла адна з прамоўцаў БХД у Менску Вольга Кавалькова.
У панядзелак і аўторак пікеты Вольгі Кавальковай пройдуць з 17:30 да 20:30 каля гандлёвых цэнтраў “Скала”, “Алмі” (станцыя метро “Каменная горка”), а таксама Заходняга рынку (станцыя метро “Кунцаўшчына”).