Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі наведваюць Гародню і Іўе (фота)
Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталь Рымашэўскі (БХД), Анатоль Лябедзька (АГП) і Галіна Скараход (Рух “За Свабоду”) 9 ліпеня наведваюць Гародню і Іўе ў падтрымку прамоўцаў правацэнтрысцкіх сілаў.
Былі праведзеныя пікеты ў Гародні каля ўніверсамаў і прадуктовых крамаў, а таксама на пешаходнай вуліцы Савецкай ў падтрымку каардынатара БХД Міколы Баўсюка. У Іўі пікеты пройдуць у падтрымку Ірыны Давідовіч з АГП.
Таксама адбыліся сустрэчы каардынатара Правацэнтрысцкага жаночага форуму Галіны Скараход з рэгіянальнымі жанчынамі-лідарамі.