Андрэй Бодзілеў: людзі кажуць пра свае праблемы і ставяць подпісы (фота)
8 ліпеня ў Магілёве прайшоў першы пікет па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты мясцовага лідара МХД Андрэя Бодзілева.
“Актыўнасць насельніцтва і ўвага да выбараў пакуль невысокая, але ўсё ж людзі задаюць пытанні, размаўляюць, кажуць пра свае праблемы і ставяць подпісы”, – распавёў ён прэсавай службе БХД.