У нядзелю лідары правацэнтрыстаў – у Баранавічах (відэа)
У нядзелю 10 ліпеня ў Баранавічах пройдзе супольны пікет мясцовых прадстаўнікоў Правацэнтрысцкай кааліцыі, удзел у якім возьмуць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і лідар АГП Анатоль Лябедзька.
Пачатак пікету а 09:00. Прамоўцам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Баранавічах з’яўляецца эканаміст, маці трох дзяцей Таццяна Малашчанка, вядомая актыўным змаганнем за беларускамоўную адукацыю ў горадзе.
Асноўнай тэмай яе кампаніі з’яўляецца – беларуская мова і нацыянальная самасвядомасць як галоўны складнік незалежнасці, адраджэння і росквіту Беларусі.