Абласная камісія адмовілася рэгістраваць прамоўцаў БХД. Заўтра суд
Гродзенская абласная выбарчая камісія 16 жніўня адмовілася рэгістраваць трох прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якім раней адмовілі ў рэгістрацыі акружныя выбаркамы – Бэле Дашкінай, Мікалаю Саляніку і Антону Войцехаву.
18 жніўня адбудуцца судовыя пасяджэнні па скаргах на нерэгістрацыю Саляніка (Гарадзенская сельская акруга) і Войцехава (Дзятлаўская акруга).
Нагадаем, што з 32-х прамоўцаў БХД улады адмовіліся рэгістраваць кандыдатамі 8.