Да стагоддзя БХД рыхтуюцца ў Нясвіжы і на Стаўпеччыне
Сустаршыня БХД Павел Севярынец наведаў Стаўбцоўскі раён і Нясвіж – мясціны, звязаныя з дзейнасцю заснавальнікаў БХД Люцыяна Хвецькі і Вінцэнта Гадлеўскага.
У вёсцы Хотава Севярынец наведаў магілу ксяндза Люцыяна Хвецькі – пачынальніка БХДЗ і газеты “Крыніца”, у Стоўбцах і Нясвіжы правёў сустрэчы з актывістамі БХД, прысвечаныя ўшанаванню памяці Люцыяна Хвецькі і Вінцэнта Гадлеўскага, які выкладаў у Нясвіжскай духоўнай семінарыі.
Нагадаем, у наступным, 2017-м, годзе Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе БХД.