У Менску рыхтуюць выданні кнігаў, канферэнцыі, экскурсіі і канцэрты да 100-годдзя БХД
У Менску адбылося паседжанне Аргкамітэта адзначэння 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У ягонай працы ўзялі ўдзел сустаршыні БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, сябры Управы Дзяніс Садоўскі, Валерыя Чарнаморцава, Павел Пракаповіч, сябры Нацыянальнай рады Анатоль Астапенка, Галіна Каржанеўская, Андрэй Мельнікаў, Раман Ганчароў, адзін з заснавальнікаў БХД Аляксей Шэін, старшыня Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў Вікторыя Чаплева ды іншыя.
Быў абмеркаваны план юбілейных мерапрыемстваў, сярод якіх выданні кнігаў, канферэнцыі, экскурсіі, канцэрты, вечарыны, ушанаванне памяці легендарных хадэкаў міжваеннага часу.
Паводле арганізатараў, увесь 2017 год будзе напоўнены акцыямі і падзеямі ў больш як 60-ці гарадох, мястэчках і вёсках Беларусі і замежжа.