25 студзеня – форум “Свабоду палітвязням!”
У сераду 25 студзеня ў Менску па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудзецца форум “Свабоду палітвязням!”, адным з арганізатараў якога выступае БХД.
Форум разгледзіць справы Андрэя Бандарэнкі, Міхаіла Жамчужнага, “антыфашыстаў”, Тараса Аватарава, Алеся Юркойця ды іншых палітвязняў.
У форуме возьмуць удзел праваабаронцы, палітыкі, грамадскія лідары і актывісты, сваякі палітвязняў і прадстаўнікі СМІ.
Пачатак а 18.00. Уваход вольны. Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.