У сферы нацыянальнай палітыкі БХД выступае
1.6. У сферы нацыянальнай палітыкі БХД выступае за:
1.6.1. – духоўнае абуджэнне на падставе хрысціянскіх прынцыпаў і светапогляду, у аснове якіх палягаюць свабода, вера, любоў, справядлівасць, роўнасць, салідарнасць і адказнасць;
1.6.2. – незалежную, дэмакратычную Беларусь, дзе абараняюцца правы і свабоды чалавека;
1.6.3. – вяртанне нашых нацыянальных сімвалаў – бел-чырвона-белага сцяга, герба “Пагоня”, гімна “Магутны Божа”;
1.6.4. – вяртанне гістарычных назваў населеных пунктаў, вуліц і плошчаў, увекавечанне памяці беларускіх нацыянальных дзеячаў і герояў веры;
1.6.5. – належную абарону, аднаўленне і рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры, гісторыі і культуры;
1.6.6. – кансалідацыю грамадства вакол ідэяў духоўнага адраджэння Беларусі, незалежнасці, дэмакратыі, гістарычнай пераемнасці і адказнасці за нацыянальную гісторыю і культуру;
1.6.7. – згуртаванне ўсіх здаровых сіл грамадства ў барацьбе з наступствамі Чарнобыльскай трагедыі, выміраннем беларускай нацыі, алкагалізмам, наркаманіяй і маральнай дэградацыяй;
1.6.8. – павагу да іншых народаў і культур, свабоднае развіццё нацыянальных меншасцяў, іх моў і культур Беларусі;
1.6.9. – лідарства партыі хрысціянскай дэмакратыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця як партыі народнай большасці.