У Магілёве пададзеная заяўка на марш супраць дэкрэту пра “дармаедаў”
Магілёўскія дэмакратычныя сілы падалі заяўку на правядзенне маршу супраць дэкрэту № 3 пра барацьбу з так званымі “дармаедамі”.
Заяўку падпісалі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёве Алег Аксёнаў і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў.
Заяўка пададзеная на 19 лютага, паведаміў Алег Аксёнаў.