Нацыянальная Рада БХД падтрымала “Новы Час”
Сябры Нацыянальнай Рады Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на сваім паседжанні 4 сакавіка падтрымалі газету “Новы Час” і вяртанне яе ў падпісныя індэксы і шапікі “Белсаюздруку”.
«Новы Час» — агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Менскай гарадской арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выдаецца з сакавіка 2002 года.
Знайсці яе ў беларускіх шапіках ці падпісцы немагчыма.