Віктар Гарбачэўскі на акцыі пратэсту ў Брэсце: Царква павінна быць там, дзе прыгнёт

05 сакавіка 2017 12:25  |  Галоўныя навіны

Віктар Гарбачэўскі на акцыі пратэсту ў Брэсце: Царква павінна быць там, дзе прыгнёт

Дыякан царквы «Воля Ісуса» хрысціян поўнага Евангелля ў Жабінцы, каардынатар Брэсцкай абласной арганізацыі аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віктар Гарбачэўскі выступіў 5 сакавіка на акцыі пратэсту ў Брэсце супраць дэкрэта № 3, вядомага як дэкрэт аб дармаедах.

«Царква павінен быць там, дзе прыгнёт. Каб зло перамагала, дастаткова, каб добрыя людзі нічога не рабілі», – адзначыў ён.

Паводле яго, людзі нясуць адказнасць перад Богам і сваімі дзецьмі за тое, «якую краіну мы пакінем». «Бог супраць хамскай улады», – адзначыў ён.

Віктар Гарбачэўскі нагадаў, што Беларусь з’яўляецца лідарам па ўжыванні алкаголю, па колькасці разводаў, самагубстваў, мужчыны выязджаюць на працу за мяжу, з-за чаго бурацца сям’і.

«Калі мы будзем маўчаць, то заўтра нам скажуць, што Паўночная Карэя – гэта ідэал нашага развіцця. Нам гэта трэба? Не! Не дэкрэту № 3 – Лукашэнка сыходзь! Мы не будзем маўчаць! Мы будзем выходзіць! Гэта наша права выходзіць, наша права жыць свабодным сумленным жыццём», – падкрэсліў каардынатар БХД.

Krynica.info

Болей навін