Вольгу Кавалькову пасадзілі на сем сутак
Затрыманую 10 сакавіка пасля Маршу дармаедаў у Маладзечне лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову 11 сакавіка асудзілі на сем сутак адміністратыўнага арышту.
Такую інфармацыю супрацоўнікі маладзечанскай міліцыі паведамілі бацьку Вользе Кавальковай Аляксандру.
“Гэта поўнае беззаконне. І гэта будзе мець наступствы для рэжыму Лукашэнкі. Хай не разлічвае ні на якія лібералізацыі. І хай не спадзяецца на спад пратэсту, бо пратэст працягваецца”, – падкрэсліў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.