Павел Севярынец у Воршы: адмены дэкрэту № 3 ужо недастаткова
“Людзі ўжо не могуць пракарміць свае сем’і. Гэты дэкрэт № 3 – гэта была апошняя кропля. Так, мы патрабуем, каб адмянілі гэты дэкрэт. Але цяпер гэтага ўжо недастаткова. Мы патрабуем, каб была адмененая незаконная справа з пенсіямі. Мы патрабуем свабодных выбараў. І найперш, мы патрабуем, каб гэты рэжым, банкрот, сышоў!” – з такой прамовай 12 сакавіка на мітынгу каля будынку мясцовага выканкаму ў Воршы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
“Гасподзь Бог бачыць і чуе, калі людзі выходзяць”, – сказаў ён і заклікаў да салідарнасці.
Паводле яго, улады “ўбачылі, што народ які быў як растапыраная пяцярня, сабраўся ў кулак”. “І гэты кулак яны ўжо бачаць. Таму мы будзем мець надзею і веру ў тое, што мы пераможам. Верым! Можам! Пераможам!” – дадаў ён.
Удзельнікі мітынгі з падачы сустаршыні БХД таксама заклікалі да адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.