Паўла Севярынца будуць судзіць а 15:00
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які быў затрыманы 12 сакавіка пасля акцыі пратэсту ў Воршы, будуць судзіць у Аршанскім судзе а 15:00.
Як паведаміла маці палітыка, каардынатар БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, ні ў судзе, ні ў ізалятары часовага ўтрымання доўгі час не ведалі яго месцазнаходжанне.
Паводле яе, адвакат Вадзім Мушынскі ўжо нават напісаў звароты ў суд пра недапушчальнасць якіх-небудзь закрытых судовых паседжанняў у дачыненні Паўла Севярынца і журналісткі “Белсату” Кацярыны Андрэевай, інтарэсы якіх ён прадстаўляе.