Каардынатар БХД у Магілёве затрыманы
Каля 09:20 у Магілёве быў затрыманы гарадскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Алег Аксёнаў.
Нагадаем, што раніцай актывісту, на якога ўжо два тыдні ідзе паляванне міліцыянтаў, патэлефанавалі з міліцыі і запатрабавалі з’явіцца ў РАУС аб 11:00, паабяцаўшы даставіць позву дадому. Замест гэтага ў яго кватэру зайшлі ўчастковы і чатыры чалавекі ў цывільным, і ён быў затрыманы.
Пасля гэтага каардынатара БХД адвезлі ў РАУС. Хутчэй за ўсё яго чакае арышт.
Нагадаем, што 15 сакавіка а 18:00 у Магілёве ад дому па адрасе Ленінская 29 запланаваны Марш недармаедаў.