Каардынатара БХД у Магілёве Алега Аксёнава пасадзілі на 15 сутак
Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёве Алега Аксёнава прысудзілі 14 сакавіка да 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў 19 лютага.
Такім чынам, Алег Аксёнаў, які быў адным з арганізатараў гарадскога Маршу недармаедаў 15 сакавіка, прапусціць і яго, і акцыю ў Менску 25 сакавіка.
Нагадаем, што Марш у Магілёве пачнецца 15 сакавіка а 18:00 ля дома па адрасе Ленінская 29.