Дзяніса Садоўскага выклікаюць у ГУУС Менгарвыканкаму
Адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса Садоўскага і іншых заяўнікаў менскага Маршу недармаедаў 15 сакавіка выклікаюць у ГУУС Менгарвыканкаму.
З’явіцца туды яны павінныя 14 сакавіка а 17:00.
“Калі што, я матам не сварыўся, пагоны з міліцыянтаў не зрываў, патрэбы ў грамадскім месцы не спраўляў”, – адзначыў ён у Facebook.